Пошук

12.03.2024 12:42   Vatican News

14 сакавіка ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі двух дакументаў, якія будуць абнародаваны Генеральным сакратарыятам Сіноду Біскупаў.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, першы з іх атрымаў назву: «Як быць сінадальным Касцёлам у місіі? Пяць перспектыў для тэалагічнага паглыблення напярэдадні другой сесіі», а другі дакумент прысвечаны даследчым групам па пытаннях, якія ўзніклі на першай сесіі XVI Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, для паглыблення ў супрацоўніцтве з дыкастэрыямі Рымскай курыі.

Прэзентацыю ўзначаліць Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў кардынал Марыё Грэк.

У ёй возьмуць удзел генеральны рэлятар (дакладчык) XVI Звычайнай Генасамблеі арцыбіскуп Люксембуржскі кардынал Жан-Клод Ольрыш, Прэфект Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах арцыбіскуп Філіпо Янонэ, сакратар Дыкастэрыі па справах кансэкраванага жыцця сястра Сімона Брамбіла, генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі ксёндз П’еро Кода, кансультант Генеральнага сакратарыяту Сіноду айцец Джакамо Коста.

Прэс-канферэнцыя будзе транслявацца ў прамым эфіры ў 13.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах на YouTube-канале Vatican News.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.