Пошук

11.03.2024 16:41   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Gregorio Borgia / AP

10 сакавіка ў Ватыкане падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» Папа Францішак у прамове да пілігрымаў і турыстаў нагадаў пра Міжнародны жаночы дзень і выказаў сваю блізкасць да ўсіх жанчын, асабліва да тых, чыя годнасць не паважаецца.

Як паведамляе Англійская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец заўважыў, што кожнаму з нас яшчэ шмат трэба зрабіць для забеспячэння роўнай годнасці жанчын, каб яна была на справе прызнана.

Пантыфік нагадаў, што сацыяльныя і палітычныя інстытуты маюць фундаментальны абавязак абараняць і падтрымліваць годнасць кожнай чалавечай асобы, ствараючы жанчынам, носьбітам жыцця, неабходныя ўмовы, каб яны маглі прыняць дар мацярынства і забяспечыць сваім дзецям годнае жыццё.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа