Пошук

06.12.2023 12:09   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

8 снежня ў каланадзе плошчы святога Пятра ў Ватыкане прадставяць больш за сотню батлеек. Экспазіцыя прымеркавана да 800-годдзя першых калядных ясляў, аўтарам ідэі якіх лічыцца святы Францішак Асізскі.

Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Лейтматывам выставы стане святкаванне з'яўлення першай батлейкі у італьянскім мястэчку Грэча: сёлета традыцыі калядных ясляў спаўняецца 800 гадоў.

Лічыцца, што ў мясцовай пячоры святы Францішак Асізскі ва ўспамін нараджэння Езуса ў Бэтлееме падрыхтаваў першую жывую батлейку і такім чынам распачаў прыгожую шматгадовую традыцыю.

Санктуарый ў Грэча / Prolocogreccio.it

Менавіта на ўзор гэтай першай каляднай сцэны сёлета пабудаваны вялікія святочныя яслі на плошчы святога Пятра.

На выставе ў каланадзе вакол ватыканскай плошчы будзе прадстаўлена больш за 120 калядных сцэн з 22 краін свету.

Іх выраблялі з розных матэрыялаў, уключаючы тканіну і дрэва. Сярод іх, напрыклад, калядныя батлейкі ў форме кававаркі і турынскай катэдры, дзве кампазіцыі, зробленыя вязнямі.

Як і ў мінулыя гады, на выставе таксама будуць яслі Божага Нараджэння, створаныя вучнямі школ рэгіёна Лацыё (Італія).

Міжнародная выстава батлеек будзе працаваць да 7 студзеня 2024 года. Наведаць яе можна бясплатна.

Абноўлена 06.12.2023 14:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа