Пошук

10.11.2023 13:58   Паводле: Misyjne.pl / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Папа Францішак з прэзідэнтам Аленам Бэрсэ. Фота: Vatican Media / Divisione Produzione Fotografica

9 лістапада падчас аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак атрымаў ад прэзідэнта Швейцарыі Алена Бэрсэ зводку надвор’я за 1921 год, якая зафіксавала рэкордную спякоту ў Жэневе. 

Пра гэта паведаміла Мisyjne.pl са спасылкай на PAP.

«Тое, што калісьці было чымсьці незвычайным, стала нармальным», — было напісана на запісцы, прымацаванай да падарунка.

У дакуменце, перададзеным Папу, апісваецца незвычайная спякота больш чым стогадовай даўніны, якая натхніла швейцарскага пісьменніка Шарля Фэрдынана Рамю напісаць кнігу Présence de la Mort («Прысутнасць смерці») пра знішчэнне чалавецтва.

Падарунак для Папы Францішка мае сімвалічнае значэнне. Папа атрымаў яго за тры тыдні да сваёй паездкі на кліматычную канферэнцыю COP28 у Дубаі. У кастрычніку ён апублікаваў апостальскую адгартацыю «Laudate Deum» на тэму кліматычнага крызісу. Гэта працяг яго экалагічнай і сацыяльнай энцыклікі Laudatо si' ад 2015 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа