Пошук

02.11.2023 07:01   Vatican News
Фота: iubilaeum2025.va

З 31 кастрычніка афіцыйны мабільны дадатак Юбілею 2025 года даступны для загрузкі ў Play Store для Android і ў App Store для iOS.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, новы дадатак, распрацаваны па ініцыятыве Дыкастэрыі па Евангелізацыі, значна палегчыць удзел у мерапрыемствах, звязаных з маштабнай падзеяй.

Праз дадатак iubilaeum25, даступны на шасці мовах, можна атрымаць доступ да ўсіх апошніх навін пра Юбілей, зарэгістравацца ў якасці пілігрыма Святога Года і бясплатна атрымаць Карту пілігрыма.

Пасля рэгістрацыі на партале кожны зможа заявіць пра свой удзел у юбілейных мерапрыемствах і пілігрымцы да Святых Дзвярэй.

З дапамогай інтуіцыйна зразумелага і простага меню карыстальнікі змогуць захаваць падзеі, якія іх цікавяць, атрымаць больш хуткі доступ да персанальнага кабінета і мець унікальны QR-код для праходу праз Святыя Дзверы.

Абноўлена 02.11.2023 21:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця