Пошук

29.05.2023 11:08   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: абраз Маці Божай Бялыніцкай — адзін з першых каранаваных абразоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Выстава каранаваных абразоў Маці Божай распачнецца ў Ватыкане 31 мая, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, і працягнецца да 7 кастрычніка, калі будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сярод экспанатаў выставы, якая размесціцца ў Музеі базылікі святога Пятра, жывапісныя рэпрадукцыі абразоў розных часоў і паходжання, а таксама статуі, рэльефы, мазаікі і насценныя роспісы, якія атрымалі дазвол на ўрачыстую каранацыю ў адпаведнасці з цырыманіялам Святога Пасаду, які дзейнічаў амаль чатыры стагоддзі.

Гэта першая з шэрагу выставаў каранаваных марыйных абразоў, якія плануецца правесці ў Ватыкане. На ёй будуць выстаўлены пятнаццаць карцін алеем на палатне, прывезеных з пятнаццаці дыяцэзій Італіі.

На наступных увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены абразы з Італіі, Еўропы і свету.

Падчас выставы, якая прадэманструе глыбокую адданасці вернікаў Маці Божай, у ватыканскай базіліцы пройдуць культурныя ініцыятывы і малітоўныя сустрэчы.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі было каранавана дзесяць абразоў Маці Божай. Сёлета ўрачыста адзначаецца юбілей 25-годдзя з часу каранацыі найбольш вядомай у нашай краіне іконы Багародзіцы — цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.