Пошук

09.03.2023 16:14   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: avvenire.it

7 сакавіка Папа Францішак абнавіў склад Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі. У яе ўвайшлі чатыры ранейшыя і пяць новых членаў.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, бліжэйшымі дарадцамі Святога Айца сталі Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін, Старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан кардынал Фэрнандо Вэргэс Альсага, арцыбіскуп Кіншасы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга кардынал Фрыдалін Амбонга Бэсунгу, арцыбіскуп Мумбая з Індыі кардынал Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Бостана з ЗША кардынал Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Барселоны з Іспаніі кардынал Хуан Хасэ Амэлья-і-Амэлья, арцыбіскуп Квэбека з Канады кардынал Жэрар Лакруа, арцыбіскуп Люксембурга кардынал Жан-Клод Ольрыш, арцыбіскуп Сан-Салвадора-да-Бая з Бразіліі кардынал Сэрджыу да Роша. Сакратаром структуры застаўся італьянскі біскуп Марко Мэліна.

Прэс-служба Святога Пасаду паінфармавала, што бліжэйшае пасяджэнне Рады кардыналаў пройдзе 24 красавіка ў ватыканскім Доме святой Марты — цяперашняй рэзідэнцыі Пантыфіка.

Абноўлена 09.03.2023 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа