Пошук

23.01.2023 09:44   Vatican News
Фота: Daniel Ibanez / CNA / EWTN

22 студзеня Папа Францішак прамовіў гамілію падчас святой Імшы ў Нядзелю Божага cлова. Урачыстая цэлебрацыя прайшла ў ватыканскай базыліцы з удзелам тысяч вернікаў.

Як паведам іла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік нагадаў, што Божае Слова скіравана да кожнага, а яго абвяшчэнне павінна стаць прыярытэтам Касцёла. «Давайце вучыцца ў Езуса ставіць Слова ў цэнтр, пашыраць нашы межы, адкрывацца на людзей, нараджаць вопыт сустрэчы з Панам, ведаючы, што Божае

Слова канкрэтызавалася не ў абстрактным і статычным выглядзе формул, але мае дынамічную гісторыю, створаную людзьмі і падзеямі, словамі і ўчынкамі, прагрэсам і напружанасцю», — заўважыў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што Божае cлова заклікае да навяртання, мы ўсе знаходзімся пад яго ўладай. Яно фармуе нас, навяртае і патрабуе ад нас з’яднанасці ў адзіным Касцёле Хрыста. Пантыфік заахвоціў вернікаў задумацца над тым, якія аспекты іх жыцця патрабуюць змены і навяртання.

Папа Францішак нагадаў, што Божае cлова стварае прапаведнікаў, «бо мы пакліканы быць лаўцамі людзей. Наша місія заключаецца ў тым, каб шукаць згубленых, прыгнечаных і знявераных, каб прынесці ім не саміх сябе, але суцяшэнне Слова, наватарскае абвяшчэнне Бога, якое перамяняе жыццё, радасць ад усведамлення таго, што Ён — Айцец, што Ён звяртаецца да кожнага», — сказаў пастыр паўсюднага Касцёла.

Напрыканцы сваёй гаміліі Папа падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў прапаведаванні Божага cлова і ставіць яго ў цэнтр жыцця Божага народа.

Абноўлена 23.01.2023 09:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа