Пошук

10.01.2023 19:16   Паводле: Vatican News
Рortlanddiocese.org

Штогод з 18 да 25 студзеня — ад даўняга свята Катэдры святога Пятра да свята навяртання Апостала народаў святога Паўла — праводзіцца міжканфесійны Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў.

Тэмай сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з кнігі прарока Ісаі: «Рабіце дабро, шукайце справядлівасці» (Іс 1, 17), — паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

На працягу Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў вернікі розных канфесій збіраюцца разам па ўсім свеце на экуменічныя набажэнствы, малітвы, канферэнцыі, канцэрты і іншыя сустрэчы. Дзе-нідзе ў гэтым кірунку праводзіцца так шмат розных мерапрыемстваў, што Тыдзень, насуперак сваёй назве, працягваецца нашмат даўжэй: некалькі тыдняў ці нават месяц.

Адной з ініцыятываў з’яўляецца „абмен прапаведнікамі“: падчас экуменічнага набажэнства ў святыні адной канфесіі прамаўляюць духоўныя прадстаўнікі іншых веравызнанняў.

Штогод на Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў рыхтуюцца матэрыялы на падставе біблейскіх тэкстаў, разважанняў і малітваў.

Для католікаў цэнтральным набажэнствам з’яўляецца экуменічная малітва, якую штогод у базыліцы святога Паўла за Мурамі ўзначальвае Пантыфік. Адпаведныя набажэнствы аб адзінстве хрысціянаў праходзяць таксама і ў Беларусі.

Дэкрэт Другога Ватыканскага Сабору пра экуменізм Unitatis redintegratio падкрэслівае неабходнасць маліцца аб адзінстве, тлумачачы пры гэтым, што сапраўднае паяднанне немагчымае, калі чалавек будзе імкнуцца да яго, спадзеючыся толькі на ўласныя сілы і здольнасці.

Абноўлена 10.01.2023 19:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа