Пошук

14.11.2022 16:13   Vatican News
Фота: affaritaliani.it

З нагоды Шостага Сусветнага дня бедных, які сёлета адзначаўся 13 лістапада, Папа Францішак падзяліў абед з людзьмі ў патрэбе ў ватыканскай зале Паўла VI.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на святочны абед было запрошана каля 1300 бяздомных, мігрантаў, беспрацоўных і малазабяспечаных, якім дапамагаюць Caritas, Супольнасць святога Эгідыя і іншыя дабрачынныя арганізацыі. Многія з іх узялі ўдзел у святой Імшы, якую раніцай Пантыфік цэлебраваў у базыліцы святога Пятра.

Акрамя таго, да Сусветнага дня бедных на плошчы Святога Пятра была разгорнута мабільная клініка, у якой на працягу тыдня тыя, хто жыве ў нястачы, могуць атрымаць медыцынскую дапамогу. У клініцы выдаюцца лекі і праводзяцца медыцынскія агляды, у тым ліку скрынінг і лячэнне ВІЧ, гепатыту і туберкулёзу.

Сусветны дзень бедных быў устаноўлены Папам Францішкам у 2016 годзе на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначаецца ў Касцёле ў ХХХІІІ Звычайную нядзелю літургічнага года.

Па дадзеных каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas Italiana, у Італіі налічваецца 5,6 мільёна чалавек, якія жывуць у беднасці, з якіх 1,4 мільёна — дзеці.

Абноўлена 14.11.2022 16:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.