Пошук

19.10.2022 14:27   Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Jan.by

Папа падтрымаў дзяцей, якія 18 кастрычніка па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, маліліся на ружанцы за мір у межах штогадовай акцыі Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».

«Даверым заступніцтву Маці Божай змучаны ўкраінскі народ і жыхароў іншых краін, дзе пануюць вайна, насілле і галеча», — заклікаў Святы Айцец, словы якога перадае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

У акцыі «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы» бяруць удзел парафіі, школы, дзіцячыя садкі і сем’і. Некаторыя моляцца ўвесь Ружанец, некаторыя толькі яго частку, іншыя спалучаюць малітву з катэхезай і набажэнствамі.

«Украіна, Нігерыя, Пакістан, М’янма, Блізкі Усход — сёння шмат месцаў, дзе людзі знаходзяцца ў патрэбе. <…> Гэта адчуваюць і дзеці. У той жа час яны добра разумеюць, каму патрэбна наша падтрымка ў поўных любові думках і малітве», — патлумачыў Фларыян Рыпка, кіраўнік нямецкага аддзялення фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» (Kirche in not).

За апошнія некалькі гадоў у малітоўнай акцыі узялі ўдзел дзеці з больш чым 136 краін свету. Сёлета ўжо ў трэці раз у акцыі ўдзельнічалі таксама маленькія вернікі з усіх дыяцэзій на Беларусі, да якіх далучыліся біскупы.

Абноўлена 19.10.2022 14:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця