Пошук

31.08.2022 10:33   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Reuters

Святы Пасад выступіў з заявай, якая стала адказам на палеміку вакол словаў Папы Францішка на агульнай аўдыенцыі 24 жніўня адносна нападу, у выніку якога загінула Дар’я Дугіна. Яны выклікалі бурную рэакцыю ва Украіне.

Папа гаворыць як пастыр, які абараняе чалавечае жыццё, а не як палітык — і менавіта такое прачытанне яго шматлікіх выступленняў аб вайне ва Украіне з’яўляецца правільным. Гэта — асноўны пасыл тэксту, як зазначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Святы Айцец Францішак і яго супрацоўнікі шмат разоў выступалі ў кантэксце вайны ва Украіне. Яны ставяць сваёй асноўнай мэтай запрашэнне душпастыраў і вернікаў да малітвы, а ўсіх людзей добрай волі — да салідарнасці і намаганняў па ўсталяванні міру», — гаворыцца ў заяве Святога Пасаду.

«Неаднаразова, таксама і ў апошнія дні, узнікала грамадская дыскусія наконт палітычнага значэння такіх выступленняў. У сувязі з гэтым хочам паўтарыць, што словы Святога Айца па гэтым драматычным пытанні павінны разглядацца як голас, узняты ў абарону чалавечага жыцця і звязаных з ім каштоўнасцяў, а не як палітычная пазіцыя», — працягваюць аўтары.

«Што датычыцца шырокамаштабнай вайны ва Украіне, распачатай Расійскай Федэрацыяй, выступленні Святога Айца Францішка ясна і адназначна асуджаюць яе як маральна несправядлівую, непрымальную, варварскую, бессэнсоўную, агідную і святатацкую», — заключаецца ў заяве Святога Пасаду.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця