Пошук

25.06.2022 15:45   Лілія Кобзік / Catholic.by

З 22 па 26 чэрвеня ў Рыме адбываецца Дзясятая Сусветная сустрэча сем’яў пад дэвізам: «Любоў у сям’і: пакліканне і шлях да святасці».

У сустрэчы бярэ ўдзел дэлегацыя з Беларусі, у склад якой уваходзяць айцец Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, а таксама сужэнцы Ян і Лілія Кобзікі. Узначальвае беларускую дэлегацыю біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

У трэці дзень Сусветнай сустрэчы сем’яў у Рыме адбыліся панэльныя абмеркаванні тэм у межах дзвюх канферэнцый: «Самабытнасць і агульная місія хрысці янскіх сем’яў» і «Катэхізацыя ў сужэнстве».

У канферэнцыях закраналіся важныя і актуальныя тэмы, звязаныя з сямейным жыццём, душпастырствам, ікненнем да дасканаласці і сапраўднага кахання.

Сужэнства пачынаецца з вяселля, але сужэнства — гэта не лёгкае падарожжа па жыцці; гэта, па сутнасці, размова пра вечнасць. Толькі ў такіх адносінах муж з жонкай па-сапраўднаму аб’ядноўваюцца. Кожны сужонак павінен пытацца ў сябе: «А ці дастаткова духоўныя мае адносіны з мужам, жонкай, дзецьмі? Якую ролю адыгрывае Касцёл у маім жыцці? Як часта я кажу тры простых словы: „калі ласка, дзякуй, выбачай“?»

Місія сужэнцаў — даваць жыццё і аберагаць яго, быць святлом веры ў сучасным свеце. Дэлегаты зазначылі, наколькі важнае душпастырства сем’яў. У выніку можна сказаць, што добрыя сем’і ў касцёльнай супольнасці азначаюць добры Касцёл, і наадварот: добры Касцёл — гэта значыць добрыя сем’і.

Асаблівая частка панэльных дыскусій была прысвечана тэмам, звязаным з лічбавай эпохай.

«Што значыць быць хрысціянінам ў эпоху лічбавых тэхналогій», «Якую ролю адрыгрываюць сацыяльныя сеткі для дзяцей». Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, розныя мэсэнджары займаюць немалую частку нашага жыцця. Сучасныя тэхналогіі могуць і павінны выкарыстоўвацца таксама і для духоўнага жыцця. Спікеры цітавалі Папу Францішка, які адзначыў, што «Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі — гэта вялікі рэсурс, які дае магчымасць мець зносіны, рабіць праекты і пашыраць духоўныя ідэі».

У межах канферэнцый таксама закранулі такую актуальную тэму, як «Роля Касцёла адносна мігрантаў». Сучасныя касцёльныя супольнасці праяўляюць гасціннасць і дапамагаюць мігрантам з Украіны, Сірыі і іншых краін. Ствараюць для іх бяспечнае асяроддзе, інтэгруюць у супольнасць, дапамагаюць вырашась праблемы са здароўем, адукацыяй, жыллём.

Яшчэ адна няпростая тэма панэльных дыскусій датычылася залежнасцяў, якія, на жаль, часта становяцца для сям’і вялікім выпрабаваннем, ставячы пад пытанне само існавання такой сям’і, дзе нехта знаходзіцца ў залежнасці ад алкаголя ці іншых дрэнных звычак. У такія хвіліны толькі вера можа аб’яднаць і ўратаваць. Свабода ад залежнасці — гэта пастаянная праца для абодвух сужонкаў, і няма нічога немагчымага. Як Езус уваскрос, так і чалавек, апынуўшыся ў цяжкіх абставінах, можа ўваскрэснуць для новага жыцця.

Пытанне насілля ў сям’і паднялі падчас дыскусіі «Калі ў сям’і ёсць насілле».

«Маліцеся за жанчын, якія церпяць ад насілля ў сям’і», — сказаў Папа Францішак. Сёння, на жаль, фізічная агрэсія, сексуальны гвалт, эканамічны і псіхалагічны ціск усё яшчэ існуюць у некаторых сем’ях. Але Езус сказаў, што тое, што ты робіш іншаму, ты робіш мне. Трэба вучыцца любові і пашане, кажа Касцёл, і ў тым ліку займацца выхаваннем моладзі ў пытаннях сексуальнасці. Гэта праблема, дарэчы, стала асобнай тэмай для панэльнай дыскусіі. Задача Касцёла — рухаць моладзевая супольнасці да разумення сапраўднага сэнсу кахання. Сапраўдная любоў — гэта даваць ахову: так ёсць і так будзе заўсёды.

У трэці дзень форуму адбыліся сустрэчы сем’яў у рымскіх касцёлах. Удзельнікі Сусветнай сустрэчы сем’яў маглі ўбачыць, якім чынам адбываецца сямейнае душпастырства ў мясцовых парафіях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця