Пошук

09.03.2017 10:06  

Пярсцёнак — яшчэ адна з адзнак Папаў Рымскіх у Каталіцкім Касцёле. Прапануем 7 цікавых фактаў, пра якія, магчыма, вы не ведалі.

1. Назва

Правільная назва пярсцёнка — piscotario або «пярсцёнак рыбака» — нагадвае, што толькі той можа стаць законным наступнікам святога Пятра, хто з’яўляецца «рыбаком людзей».

2. Паходжанне

Натхняльнікам у стварэнні біскупскага пярсцёнка лічаць папу Клімента IV. Першая згадка пра выкарыстанне «пярсцёнка рыбака» знайшлі ў лісце, які папа Клімент IV пісаў сваёму пляменніку яшчэ ў XIII стагоддзі.

3. Выкарыстанне

Пярсцёнак выкарыстоўваецца ў асноўным як пячатка. Спачатку Пантыфікі карысталіся ім, каб ставіць пячатку ў прыватным ліставанні, але зараз гэта не вельмі практычна. Сёння пярсцёнак — хутчэй сімвал папскай улады.

4. Дызайн

За некаторымі выключэннямі ўсе пярсцёнкі, якія выкарыстоўвалі як пячатку, змяшчалі выяву св. Пятра на чаўне, а ў верхняй частцы — імя Пантыфіка.

5. Матэрыял

Пярсцёнак зроблены з чыстага золата. Калі Святы Айцец памірае, камерарый кажа: «Vere Papa mortuus est» (Сапраўды папа памёр), — і здымае «пярсцёнак рыбака», каб пераплавіць яго і зрабіць пярсцёнак для новага Папы.

6. Змены пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI

Калі папа Бэнэдыкт XVI сышоў у адстаўку, яго пярсцёнак не быў пераплаўлены.

7. Змены, унесеныя папам Францішкам

Пасля абрання Папы Рымскі Францішак вырашыў, што яго пярсцёнак будзе адліты з пазалочанага срэбра. Ён стаў першым Папам, які носіць пярсцёнак, зроблены не з пярсцёнка папярэдніка. Акрамя таго, Пантыфік выкарыстоўвае «пярсцёнак рыбака» толькі ў некаторых выпадках.

Паводле catholicnews.org.ua (IL)

Абноўлена 21.06.2017 12:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця