18 жніўня былому папскаму дыпламату і Прэфекту на пенсіі Кангрэгацыі па справах духавенства кардыналу Бен’яміно Стэлле споўнілася 80 гадоў, і ў выніку ў Калегіі Кардыналаў застаецца 122 выбаршчыкі.
Усяго ў свеце сёння налічваецца 219 кардыналаў, але права ўдзелу ў Канклаве і абранні Папы маюць толькі тыя з іх, хто яшчэ не дасягнуў 80-гадовага ўзросту.
Такім чынам, 97 кардыналаў не з’яўляюцца выбаршчыкамі.
48 з іх атрымалі гэтую годнасць яшчэ ад Яна Паўла ІІ, 27 — ад Бэнэдыкта XVI і 22 — ад Папы Францішка.
Сярод 122-х кардыналаў-выбаршчыкаў 13 былі менаваныя Папам-славянінам, 39 — яго непасрэдным наступнікам, і 70 — цяперашнім Пантыфікам.