Пошук

01.06.2021 16:14   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: thewordiscatholic.com

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця апублікавала разважанні да ружанцовай малітвы для заручаных, заклікаўшы іх у чэрвені разам маліцца на ружанцы і атрымаць поўны адпуст.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пра магчымасць атрымання адпусту гаворыцца ў дэкрэце Апостальскай пэнітэнцыярыі, прымеркаваным да Юбілейнага года святога Юзафа.

Разважанні, апублікаваныя на старонцы Дыкастэрыі, перакладзены на 5 моваў.

Жаніх і нявеста змогуць атрымаць поўны адпуст падчас кожнага ружанцовага набажэнства (не абавязкова з выкарыстаннем ватыканскіх разважанняў) пры звычайных умовах (сакрамэнтальная споведзь, святая Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца).

Юбілейны год у гонар св. Юзафа праходзіць у Каталіцкім Касцёле з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця