Пошук

26.05.2021 15:20   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

Пандэмія аказала негатыўны ўплыў на сямейнае жыццё і падрыхтоўку да сакрамэнту сужэнства. На гэта ўказала Габрыэла Гамбіна, памочніца сакратара Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Як падкрэсліла Габрыэла Гамбіна, словы якой прыводзіць Польская рэдакцыя парталу Vatican News, статыстыка распаду сужэнстваў сведчыць пра знішчальны ўплыў пандэміі і эканамічнага крызісу.

Аднак, на яе думку, сапраўдная прычына крызісаў крыецца ў адсутнасці надзеі на будучыню сярод маладога пакалення і адсутнасць даверу сакрамэнтальнай ласцы ў саміх сужэнствах.

Як падкрэсліла памочніца сакратара ватыканскага ведамства, праз сведчанні хрысціянскіх сем’яў Касцёл можа паказваць маладым парам прыгажосць сужэнства, якое з’яўляецца пакліканнем і сакрамэнтам. Для сужэнстваў, якія перажываюць крызіс і цяжкасці, трэба ствараць нагоды, дзякуючы якім яны змогуць паглыбляць давер да ласкі, што дзейнічае ў штодзённым жыцці, сярод розных абмежаванняў і праблем.

Па словах Габрыэлы Гамбіна, хрысціянскія нарачоныя і сужонкі сёння жывуць у культуры індывідуалізму, культуры паражэння і скарэння перад цяжкасцямі. «Таму так важна аднавіць у іх ласку сакрамэнту, якая ў хвіліны цяжкасцяў можа аздаравіць іх сем’і», — падкрэслівае супрацоўніца дыкастэрыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа