Пошук

23.04.2021 13:47   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: ANSA

23 красавіка, у дзень свайго нябеснага апекуна святога Юрыя, Папа Францішак скіраваўся ў атрыум Залы Паўла VI, каб наведаць бедных, якія праходзяць вакцынацыю ў Ватыкане.

Як са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, прысутныя праспявалі Святому Айцу песню з добрымі пажаданнямі на імяніны, а ён паразмаўляў з некалькімі валанцёрамі, запрасіўшы іх працягваць высакародную місію.

У паведамленні прэс-службы таксама адзначаецца, што Папа Францішак пачаставаў усіх шакаладнымі яйкамі, якія валанцёры з захаваннем неабходных санітраных мер раздалі прысутным.

Святы Айцец падзякаваў тым, хто робіць свой унёсак у ініцыятыву па вакцынацыі людзей у самых бедных краінах свету.

Між тым у Ватыкане 23 красавіка другой дозай вакцыны былі прышчэплены каля 600 з 1400 асоб, што знаходзяцца ў патрэбе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця