Пошук

09.03.2021 10:02   Паводле: KAI / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

Фота: AP Photo / Yara Nardi, pool

8 сакавіка на борце самалёта, якім Папа Францішак вяртаўся з Багдада ў Рым, Пантыфік у размове з журналістамі паведаміў, што разважае пра візіт у Славакію. 5–8 сакавіка Святы Айцец знаходзіўся з апостальскім візітам у Іраку.

Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ прыводзіць словы прэзідэнта Славакіі Зузаны Чапутавай, якая ў адказ на гэтую вестку сцвердзіла: «Я вельмі шчаслівая, што мы зможам прывітаць Святога Айца ў Славакіі. Яго візіт, несумненна, будзе сімвалам надзеі, якая так моцна нам патрэбна».

Чапутава запрасіла Пантыфіка ў Славакію падчас аўдыенцыі ў Ватыкане ў снежні мінулага года. Папа Францішак прыняў запрашэнне, але папярэдзіў, што візіт будзе залежаць ад «сітуацыі ў свеце».

Старшыня Канферэнцыі біскупаў Славакіі Мітрапаліт Браціслаўскі арцыбіскуп Станіслаў Зволенскі таксама выказаў радасць ад рашэння Папы, пра якое Пантыфік паведаміў журналістам падчас вяртання са свайго першага апостальскага падарожжа пасля вымушанага перапынку ва ўмовах пандэміі.

«Мы не маем больш інфармацыі, будзем чакаць яе», — дадаў славацкі іерарх.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа