Пошук

16.02.2021 15:44   Паводле: deon.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Tony Gentile / REUTERS

Амаль палову найважнейшых дыкастэрый Рымскай курыі ўзначальваюць біскупы, якія па ўзросце ўжо могуць быць на пенсіі.

На гэта звяртае ўвагу амерыканскі ватыканіст Эдвард Пэнцін, на якога спасылаецца партал deon.pl.

З 22 ключавых дыкастэрый дзевяць узначальваюць іерархі, якім ужо споўнілася 75 гадоў. Найстарэйшаму з іх — прэфекту Кангрэгацыі па справах Духавенства кардыналу Бэньяміно Стэла — споўнілася 80.

Сярод ватыканскіх іерархаў пенсійнага ўзросту таксама дэкан суда Рымскай роты біскуп Піо Віто Пінта, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Луіс Франсіско Ладарыя Фэрэр, Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынал Джузэпэ Вэрсальдзі, Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанардо Сандры, кіраўнік Апостальскай пэнітэнцыярыі кардынал Маўро П'ячэнца, старшыня Папскай рады па справах культуры кардынал Джанфранко Равазі.

Акрамя гэтага, кіраўніку Губернатарства дзяржавы Ватыкан кардыналу Джузэпэ Бэртэла сёлета споўніцца 79 гадоў, а генеральнаму вікарыю Яго Святасці для Дзяржавы Ватыкан кардыналу Анджэло Камастры — 77.

Персанальныя змены ў сувязі з узростам могуць адбыцца і ў папскіх акадэміях: канцлеру Папскай акадэміі навук біскупу Марсэло Санчэсу Саронда сёлета споўніцца 79 гадоў, старшыні Папскай акадэміі Pro Vita арцыбіскупу Вінчэнцо Палья — 76, старшыні Папскай рады па абароне малалетніх кардыналу Шону Патрыку О’Мэйлі — 77.

Такая вялікая колькасць іерархаў, якія кіруюць ватыканскімі ведамствамі пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, не мае прэцэдэнтаў і ўказвае на магчымасць значных персанальных зменаў у курыяльным кіраўніцтве, што можа адбыцца ўжо ў бліжэйшыя месяцы.

На думку Эдварда Пэнціна, не выключана, што гэта адзбудзецца пасля абвяшчэння новай апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі Prædicate Evangelium.

Сярод прапанаваных у ёй змен — аб’яднанне Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі з Папскай радай па справах культуры, а таксама іншыя важныя рэформы.

Як сцвярджае Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, канстытуцыя будзе абуплікавана напрыканцы года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця