Пошук

09.02.2021 10:35   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: iStock.com

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя Сaritas Internationalis і ватыканская Дыкастэрыя па інтэгральным развіцці чалавека выдалі супольную заяву на тэму вакцынацыі ад Covid-19.

Прэфект ватыканскага ведамства кардынал Пітэр Тарксан і кіраўнік Сaritas Internationalis кардынал Луіс Антоніо Тагле ў сваёй заяве заўважаюць, што кампанія па вакцынацыі на сёння арганізавана пераважна ў багатых краінах, у той час як бедныя краіны не маюць перспектывы атрымаць вакцыну. Пра гэта паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News.

Аўтары заявы выступаюць за скліканне пасяджэння Рады Бяспекі ААН для абмеркавання праблемы паўсюднай вакцынацыі, што патрабуе канкрэтных палітычных рашэнняў, заснаваных на прынцыпе шматбаковасці.

Касцёльныя ведамствы прапануюць таксама скасаваць запазычанасці найбяднейшым краінам і прызначыць гэтыя сродкі на развіццё службы здароўя ў гэтых краінах.

Іерархі заклікаюць запусціць мясцовую вытворчаць вакцыны ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі, каб даставіць іх патрабуючым на працягу бліжэйшых шасці месяцаў. Для гэтага, у сваю чаргу, спатрэбіцца тэхнічнае супрацоўніцтва з найбяднейшымі краінамі.

Іерархі ўказваюць і на неабходнасць супрацоўніцтва з арганізацыямі, якія працуюць у найбяднейшых краінах, у тым ліку з рэлігійнымі: мясцовыя арганізацыі маюць неабходныя структуры і непасрэдны кантакт з патрабуючымі.

Як адзначаюць аўтары заявы, сёння існуе моцная вера ў «цуд вакцынацыі», але адначасова патрэбны цуд любові, каб разам уратаваць глабалізаваны свет. У дакуменце гучыць перасцярога, што страта кантролю над пандэміяй на бедным Поўдні можа прывесці да чарговага гуманітарнага крызісу сусветнага маштабу.

Абноўлена 09.02.2021 12:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.