Пошук

04.02.2021 10:11   KAI / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Ужо 7 лютага Папа Францішак правядзе традыцыйную малітву «Анёл Панскі» з акна бібліятэкі Апостальскага палацу, да якой далучацца вернікі, што збяруцца на плошчы Святога Пятра.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва КАІ са спасылкай на польскую рэдакцыю парталу Vatican News, апошні раз Святы Айцец маліўся «Анёл Панскі» з акна Апостальскага палацу 20 снежня мінулага года. З таго часу, у сувязі з абмежаваннямі, выкліканымі пандэміяй каранавірусу, марыйная малітва транслявалася з бібліятэкі Апостальскага Пасаду.

Абноўлена 04.02.2021 13:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.