Пошук

01.02.2021 19:33   Паводле: Vatican News

 1 лютага Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Catholic News Service — інфармацыйнай службы Канферэнцыі Біскупаў ЗША. Сустрэча была прымеркавана да 100-годдзя з дня заснавання структуры.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец заўважыў, што за час сваёй дзейнасці Catholic News Service «зрабіла каштоўны ўнёсак у англамоўны свет праз інфармаванне аб місіі Касцёла, скіраванай на абвяшчэнне Евангелля і сведчання любові Бога, адкрытай у Езусе Хрысце».

Папа пажадаў сваім гасцям, каб у эпоху, калі навіны з лёгкасцю «падвяргаюцца маніпуляцыі і распаўсюджанай з’яўляецца дэзінфармацыя», яны дапамагалі людзям пазнаваць праўду.

«Дзякую за вашу працу і заклікаю працягваць спрыяць дыялогу і сумленнай камунікацыі паміж людзьмі і супольнасцямі. Мы маем патрэбу ў медыя, якія змогуць дапамагчы людзям, асабліва моладзі, адрозніваць дабро ад зла, прыходзіць да здаровых суджэнняў, заснаваных на ясным і цэласным валоданні фактамі, а таксама прызнаваць важнасць працы на карысць справядлівасці, грамадскай згоды і павагі да нашага супольнага дома», — сказаў Пантыфік.

Ён пажадаў, каб дух адзінства з Біскупам Рыма, які заўсёды быў адметнай рысай Catholic News Service, дапамагаў журналістам інфармацыйнай службы служыць праўдзе з пакорай і адказнасцю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця