Пошук

21.01.2021 17:41   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: europost.eu

У Ватыкане пацвердзілі, што плануецца візіт Папы Францішка ў Ірак на пачатку сакавіка. 20 студзеня прэс-служба Святога Пасаду разаслала дакументы аб акрэдытацыі журналістам, якія жадаюць суправаджаць Пантыфіка ў яго падарожжы.

Як паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, дакладная праграма візіту, які плануецца з 5 па 8 сакавіка, невядомая. Пакуль згадваюцца Багдад, Эрбіль, Масул, Каракош і Ур. Кожнаму ўдзельніку паездкі неабходна будзе зрабіць прышчэпку ад каранавірусу.

Яшчэ ў сярэдзіне студзеня Папа сказаў, што не ўпэўнены, што яго паездка ў Ірак адбудзецца.

Сярод іншага ён растлумачыў, што не хоча збіраць людзей з-за пандэміі.

Гэтае падарожжа можа стаць першым у гісторыі візітам Святога Айца ў Ірак. Акрамя пандэміі, вялікай праблемай для арганізатараў з’яўляецца арганізацыя бяспекі як самога Папы, так і ўсіх, хто хацеў бы з ім сустрэцца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.