Пошук

21.01.2021 16:23   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: Alberto Pizzoli / AFP

На гэтым тыдні Касцёл у другі раз адзначыць Нядзелю Божага слова, устаноўленую Апостальскім лістом Папы Францішка Aperuit illis, выдадзеным 30 верасня 2019 года, у 1600-ю гадавіну смерці святога Гераніма.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Нядзеля Божага слова адзначаецца заўсёды ў ІІІ Звычайную нядзелю, у перыяд года, калі католікі закліканы да ўмацавання сувязі з юдэямі і малітвы аб адзінстве хрысціянаў.

«Святое Пісанне ўказвае тым, хто яго слухае, шлях да дасягнення сапраўднага і моцнага адзінства»,

— напісаў Пантыфік у Апостальскім лісце.

Святы Айцец заўважыў, што Біблія не можа ўспрымацца ў якасці зборніка кніг, прызначанага для невялікай групы асобаў, а належыць у першую чаргу людзям, якія сабраліся слухаць Божае cлова і знайсці сябе ў ім.

Пантыфік адзначыў важнасць гамілій падчас святых Імшаў. Па яго словах, трэба тлумачыць Святое Пісанне «простай мовай, адпаведнай тым, хто слухае». «Для многіх нашых вернікаў гэта адзіная магчымасць для пазнання прыгажосці Божага слова, усведамлення яго сувязі са штодзённым жыццём. Нельга імправізаваць у каментаванні святых чытанняў», — напісаў пастыр паўсюднага Касцёла.

Гаворачы пра евангельскі ўрывак пра сустрэчу Езуса з вучнямі, якая адбылася па дарозе ў Эмаўс, Папа звярнуў увагу на сціслую лучнасць Святога Пісання з Эўхарыстыяй, паколькі «Біблія — гэта не зборнік гістарычных кніг і не хроніка», «яна цалкам скіравана на цэласнасць збаўлення асобы».

З асаблівасцямі адзначэння Нядзелі Божага слова знаёміць адмысловая Нота Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Мэта гэтай Ноты — абудзіць у святле нядзелі Божага слова разуменне важнасці Святога Пісання ў нашым жыцці як вернікаў, з моманту яго гучання ў літургіі, якая вядзе нас да жывога і пастаяннага дыялогу з Богам.

Абноўлена 20.01.2022 10:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.