Кіраўнік Папскай акадэміі жыцця арцыбіскуп Вінчэнцо Палья з задавальненнем прыняў інфармацыю пра распачацце ў Італіі і ў іншых краінах Еўрапейскага Саюзу вакцынацыі супраць каранавірусу.
Пра гэта 27 снежня паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.
«Гэта святло ў канцы змрочнага тунэля», — сказаў ватыканскі іерарх у размове з італьянскім агенцтвам ANSA. Разам з тым іерарх заўважыў,што гэта таксама момант вялікай адказнасці, бо, як падкрэсліў Папа Францішак, вакцына «павінна быць даступнай для ўсіх людзей і ва ўсіх краінах».
На пытанне адносна таго, ці будзе вакцынавацца ён сам, арцыбіскуп Палья адказаў, што «несумненна будзе», дадаўшы, што мае намер захоўваць прадстаўленыя італьянскім урадам планы па чарговасці вакцынацыі.