Пошук

22.12.2020 13:50   Паводле: Vatican News

21 снежня Папа Францішак сустрэўся на аўдыенцыі з прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі арцыбіскупам Марчэло Сэмерара і ўхваліў дэкрэты, якія датычаць некалькіх беатыфікацыйных спраў.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, першым дакументам была пацверджана мучаніцкая смерць Слугі Божага Разарыо Анджэло Ліваціна, свецкага верніка з Італіі, якога забілі 21 верасня 1990 г. з нянавісці да веры.

Сем іншых дэкрэтаў, ухваленых Папам, пацвярджаюць гераічнасць цнотаў іерархаў, святароў і кансэкраваных асобаў.

Гаворка ідзе пра двух біскупаў: іспанца Васко дэ Кірога, памерлага ў Мексіцы ў 1565 г., і італьянца Бэрнардыно Пічынэлі, памерлага ў Анконе ў 1984 г. Наступныя дэкрэты датычацца дыяцэзіяльных святароў: іспанца Вінсэнтэ Гансалеса Суарэса, памерлага ў 1851 г., і двух італьянцаў: Антоніо Сэгэцы, памерлага ў Дахаў (Германія) 21 мая 1945 г., і Бэрнардо Антаніні, памерлага ў Карагандзе (Казахстан) у 2002 г.

Іншымі дэкрэтамі пацвярджаецца гераічнасць цнотаў дзвюх кансэкраваных асобаў: салезіяніна Ігнацыя Стухлы, памерлага ў Лукаве (Чэхія) у 1953 г., і італьянкі Розы Сталтары з Кангрэгацыі Дачок Марыі Найсвяцейшай Суадкупіцельніцы, памерлай у Палерма ў 1974 г.

Абноўлена 22.12.2020 14:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця