Пошук

16.12.2020 15:51   Паводле: risu.ua / Catholic.by
Фота: Reuters

Керамічная батлейка, усталяваная сёлета на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, у многіх людзей выклікае здзіўленне і незразуменне.

Рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны risu.ua адзначае, што калядная інсталяцыя ў цэнтры Рыма аказалася аб’ектам крытыкі з боку многіх католікаў.

«Футурыстычная керамічная батлейка з касманаўтам і персанажам, падобным да Дарта Вэйдэра з „Зорных войнаў“, сутыкнулася з такой хваляй крытыкі, што, калі б гаворка ішла пра брадвейскі спектакль, ён бы зачыніўся ў дзень прэм’еры», — піша Reuters.

Персанажы батлейкі, выкананыя з керамікі, нагадваюць кубічныя фігуры. Паводле яе стваральнікаў, іх натхніла грэцкая, шумерская і егіпецкая культуры.

На думку выдання The Times, адна са скульптур падобная да Дарта Вэйдэра з Lego. Побач з ім стаіць касманаўт.

Батлейку, якая сёлета была ўсталявана на плошчы Святога Пятра, стварылі ў перыяд з 1965 па 1975 год студэнты і выкладчыкі інстытуту мастацтваў з Кастэллі (Абруцца, Італія).

Абноўлена 16.12.2020 15:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа