Пошук

30.10.2020 08:51   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фота: Washington Post

Арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI, абверг інфармацыю пра нібыта сур’ёзнае пагаршэнне стану яго здароўя.

У апошні час у некаторых рэсурсах у Італіі і ў іншых краінах з’явілася інфармацыя пра нібыта сур’ёзнае пагаршэнне стану здароўя Бэнэдыкта XVI, які пасля выхаду на пенсію жыве ў кляштары Mater Ecclesiæ на тэрыторыі Ватыкана.

Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, увечары 29 кастрычніка вядомы французскі ватыканіст Антуан-Мары Ізаар напісаў на сваёй старонцы ў Твітары, што па словах асабістага сакратара Бэнэдыкта XVI арцыбіскупа Георга Генсвайна інфармацыя пра тое, што ён нібы заклікаў да асаблівай малітвы за Папу на пенсіі ў сувязі з раптоўным пагаршэннем яго здароўя, з’яўляецца «фальшывай плёткай».

Варта адзначыць, што падобныя фэйкавыя паведамленні пра стан здароўя Бэнэдыкта XVI з’яўляюцца ўжо не ўпершыню.

Абноўлена 30.10.2020 12:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа