Пошук

04.08.2020 10:46   Catholic.by
Фота: Ansa

3 жніўня ў некаторых СМІ з’явіліся паведамленні пра нібыта сур’ёзнае пагаршэнне стану здароўя Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI, якія былі абвергнуты з афіцыйных крыніц.

«Стан здароўя Бэнэдыкта XVI не выклікае асаблівай занепакоенасці», — сказаў асабісты сакратар Пантыфіка пенсіянера арцыбіскуп Георг Генсвайн, словы якога перадае Аvvenire.

Прэс-служба Святога Пасаду распаўсюдзіла спецыяльнае паведамленне арцыбіскупа Генсвайна, у якім сцвярджаецца, што 93-гадовы Бэнэдыкт XVI «перажывае абвастрэнне балючай, але не сур’ёзнай хваробы».

Пры гэтым, аднак, не паведамляецца, пра якую канкрэтна хваробу ідзе гаворка, з павагі да ўрачэбнай таямніцы і асабістага жыцця Папы на пенсіі.

Звесткі пра нібыта сур’ёзнае захворванне Бэнэдыкта XVI з’явіліся ў адным з нямецкіх СМІ, які спасылаўся на папскага біёграфа Петэра Зеевальда, які ў мінулыя дні быў у Ватыкане. Як паведамляецца ў выданні, ён сказаў, што Бэнэдыкт XVI меў «аптымістычны настрой, нягледзячы на хваробу».

Абноўлена 04.08.2020 11:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.