Пошук

02.10.2020 09:44   Паводле: Іl Sismografo / Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: / Іl Sismografo

Калядная елка, якая традыцыйна ўсталёўваецца на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, сёлета прыбудзе ў Вечны горад са Славеніі.

Пра гэта са спасылкай на партал Total Slovenia News інфармуе Іl Sismografo.

Рашэнне падараваць ялінку зацвердзіў славенскі ўрад, разглядаючы гэты жэст як «найлепшую магчымасць для папулярызацыі Славеніі, асабліва ў кантэксце яе старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза ў другой палове 2021 года».

30-метровае дрэва сімвалічна нагадвае 30-ю гадавіну рэферэндуму аб незалежнасці Славеніі, якая раней уваходзіла ў склад былой Югаславіі.

Традыцыю ставіць калядную елку на плошчы Святога Пятра распачаў у 1982 годзе Папа Ян Павел ІІ. Гэтая ідэя адразу ж спадабалася рымлянам і шматлікім пілігрымам і турыстам, якія падчас калядных канікул у вялікай колькасці наведваюць Вечны горад. Напачатку елкі прывозілі з італьянскіх лясоў, але праз пэўны час да гэтай акцыі далучыліся іншыя краіны, лічачы магчымасць падараваць дрэва Святому Айцу гонарам і адначасова магчымасцю папулярызацыі свайго рэгіёна.

Абноўлена 02.10.2020 11:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.