Пошук

24.07.2020 11:46   Паводле: Vatican News
Фота: Michal Osmenda / ekai.pl

Рэсурс, размешчаны па адрасе Vaticanlibrary.va, — з палепшанай графікай і больш простым доступам да кантэнту і паслуг бібліятэкі, — даступны ў сеціве з 16 ліпеня.

Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News перадае, што прэфект Ватыканскай апостальскай бібліятэкі распавёў пра новы сайт установы.

Па словах мансеньёра Чэзарэ Пазіні, у новай версіі распрацавана больш простая і інтуіцыйна зразумелая працэдура замовы рэпрадукцый манускрыптаў і іншых матэрыялаў бібліятэкі. Больш за тое, сайт дазваляе ўзаемадзейнічаць з іншымі падключанымі інфармацыйнымі анлайн-сістэмамі. Гэта датычыцца, напрыклад, каталагавых пошукавых сістэм і лічбавай бібліятэкі, атрымання даведак у рэакцыйным каталогу, сістэмы анлайн-пакупак.

«Часткова гэта статычны ўэб-рэсурс: тут ёсць тэксты, якія можна пачытаць, і выявы, якія можна паглядзець. Аднак трэба ажыццяўляць і даследаванні, і гэта патрабавала інавацый, якія мы рэалізавалі на новым сайце», — зазначыў святар.

«Мы хочам насамрэч служыць нашым наведвальнікам пры дапамозе сучаснага і актуальнага інструмента, які б імгненна прапаноўваў тое, што чалавек шукае, а, магчыма, нават даваў штосьці большае. Гэтым сайтам мы хочам прадэманстраваць тое, кім мы ёсць і чым валодаем, прапанаваць служэнне, якое б пашырыла межы свету», — кажа прэфект.

Па словах мансеньёра Пазіні, такое жаданне сугучнае з вучэннем Папы Францішка аб неабходнасці выхаду на перыферыі свету.

«Я веру, што няма нічога роўнага анлайн-рэсурсу, што б дазволіла патэнцыяльна дасягнуць усіх межаў і ўсіх краін зямнога шару, блізкіх і далёкіх. Канешне, мы не занядбалі і рэальнай паслугі тым, хто прыходзіць да нас, і стараемся рабіць гэта добра.

Але асабліва ў перыяд цяперашняй надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі, калі мабільнасць людзей абмежавана <…>, гэты сайт, адкрыты і камунікацыйны, багаты і цікавы, задуманы як месца гасціннасці, супрацоўніцтва і адкрытасці», — сказаў прэфект Ватыканскай апостальскай бібліятэкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.