Пошук

06.05.2020 16:09   Catholic.by

5 мая Папа Францішак запрасіў вернікаў ахінуць асаблівай малітвай дыяканаў — «вартаўнікоў служэння ў Касцёле».

Інтэнцыя была перададзена праз Сусветную сетку малітвы Папы.

У кароткім відэазвароце Святы Айцец перадусім падкрэсліў:

«Дыяканы — гэта не святары „другой катэгорыі“. Яны з’яўляюцца часткай духавенства і жывуць сваім пакліканнем у сям’і і з сям’ёю».

Папа дадаў, што дыяканы прысвячаюць сябе служэнню бедным, якія носяць у сабе аблічча церпячага Хрыста.

«Яны — вартаўнікі служэння ў Касцёле. Будзем маліцца аб тым, каб дыяканы, верныя служэнню Слова і бедным, былі знакам, які ажыўляе ўвесь Касцёл», — заклікаў Святы Айцец.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.