Як са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні перадало 3 лютага інфармацыйнае агенцтва ANSA, у Папы Францішка — звычайная прастуда.
Як паведаміў ватыканскі прэс-сакратар, дыягнаставаная некалькі дзён таму ў Папы прастуда яшчэ не прайшла, але сімптомы, уласцівыя іншым хваробам, у Святога Айца адсутнічаюць.
«Разам з тым Папа Францішак штодзённа цэлебруе святую Імшу і сочыць за духоўнымі практыкаваннямі, якія праходзяць у Доме Боскага Настаўніка ў Арыччы», — паведаміў Матэо Бруні.
Такім чынам ён абверг фэйкавыя паведамленні адносна таго, што ў Святога Айца нібы быў знойдзены каранавірус.