Пошук

23.09.2019 13:58   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: Catholic News Agency

Біскупы павінны быць блізкімі да Бога ў малітве, блізкімі да сваіх святароў, адзін да аднаго і, нарэшце, да Божага народа, адзначыў папа Францішак на ранішняй святой Імшы 20 верасня ў ватыканскай капліцы.

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік, каментуючы фрагмент з Першага паслання св. Паўла да Цімафея, засяродзіўся на парадах, якія апостал дае маладому біскупу: пазбягаць плётак, зламоўнасці, хітрых падазрэнняў, пустых спрэчак, — усё гэта аслабляе служэнне святара, падкрэсліў Папа. «Калі прэзбітэр, дыякан, біскуп пачынае прывязвацца да грошай», дадаў Святы Айцец, то ён звязвае сябе з коранем усяго зла — срэбралюбствам, бо, як кажа народная мудрасць, «злы ўваходзіць праз кашалёк».

Пастыр паўсюднага Касцёла падкрэсліў, што з часоў ранняга Касцёла самай першай задачай біскупа з’яўляецца малітва: яна ўмацоўвае блізкасць да Бога, дае сілу і дапамагае «ўсвядоміць Божы дар, якімі нельга пагарджаць, значыць дар служэння».

Біскуп павінен быць бліжэй да сваіх святaроў і дыяканаў, адзначыў Папа. Сумна, па яго словах, калі ардынарый забываецца пра прэзбітэраў, не адказвае на іх просьбы аб сустрэчы.

Калі святар тэлефануе біскупу, то павінен атрымаць адказ у той жа дзень, максімум на наступны, «бо мае права ведаць, што ў яго ёсць айцец».

Прэзбітэры павінны пазбягаць раздзелаў паміж сабой: злы заўсёды імкнецца раскалоць дыяцэзіяльную супольнасць прэзбітэраў, і гэта пачынаецца са стварэння невялікіх груп, раздзеленых ідэалогіямі.

Папа дадаў, што ў Другім пасланні св. Паўла да Цімафея апостал просіць маладога біскупа не забываць пра веру яго маці і бабулі, значыць заўсёды памятаць пра свае вытокі, свае карані. І біскуп, і святар павінны быць побач з Божым народам, падкрэсліў Святы Айцец. Калі ж арцыпастыр адрываецца ад Божага народа, то «трапляе ў атмасферу ідэалогій, якія не маюць ніякіх адносінаў да служэння», перастае быць слугой і забываецца пра дар, які даў яму Пан.

Напрыканцы гаміліі Папа заклікаў вернікаў маліцца «за тых, хто вядзе іх шляхамі збаўлення».

«Ці моліцеся вы за вашых святароў, за пробашча парафіі, за яе вікарыя — або проста крытыкуеце іх?

Трэба маліцца за прэзбітэраў і біскупаў, каб усе мы — уключаючы Папу, таксама біскупа, — умелі праяўляць блікасць, захоўваць гэты дар і ніколі ім не пагарджаць», — сказаў Святы Айцец.

Абноўлена 23.09.2019 18:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця