Пошук

09.08.2019 13:30   Паводле: Vatican News
Фотакалаж: pinterest.com

Папа Францішак заклікаў вернікаў да сапраўднага навяртання да Хрыста па прыкладу св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, чый успамін Касцёл адзначае 9 жніўня. Пра гэта паведамляе партал Vatican News.

Эдыта Штайн — гэта свецкае імя святой, якая нарадзілася ў вельмі рэлігійнай габрэйскай сям’і ў Вроцлаве. Аднойчы яна была моцна ўражана незвычайным даверам да Бога адной жанчыны, муж якой загінуў на вайне, і тады ў Эдыты абудзілася цікавасць да хрысціянства.

Зрабіць канчатковы выбар на карысць Хрыста ёй дапамог жыццяпіс св. Тэрэзы Авільскай, прачытаўшы які, Эдыта Штайн ва ўзросце 31 года вырашыла прыняць хрост, хоць гэта і выклікала асуджэнне з боку родных-юдэяў. У 1934 г. яна ўступіла ў ордэн кармелітак у Кёльне, нягледзячы на пачуццё віны перад маці, якая намагалася стрымаць яе ад гэтага кроку. Эдыта прыняла ў ордэне імя Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа.

«Я запрашаю ўсіх паглядзець на яе мужны выбар, які выяўляецца ў сапраўдным навяртанні да Хрыста, а таксама на дар яе жыцця, скіраваны супраць усіх форм нецярпімасці і ідэалагічнага скажэння», — сказаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі 7 жніўня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа