Пошук

15.06.2019 10:10   Catholic.by

Традыцыйна з розных куткоў Беларусі на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай пешкі і на роварах кіруюцца тысячы пілігрымаў. Сёння бліжэй пазнаёмімся з яшчэ адной пілігрымкай, якая ідзе ў Будслаў з Маладзечна.

Удзельнікі традыцыйнай пешай пілігрымкі Маладзечна – Будслаў, якая стартуе 2 ліпеня ўжо ў 29-ы раз, лічаць, што дэвіз сёлетніх урачыстасцяў у Нацыянальным санкутарыі для пілігрымаў асабліва актуальны. Нагадаем, што сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5–6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас».

Чаму ўдзельнікі маладзечанскай пілігрымкі лічаць гэты дэвіз такім важным?

Адказ відавочны. У пілігрымку з «горада сонца» (як часта называюць Маладзечна) да санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, якая працягваецца чатыры дні, некаторыя ідуць цэлымі сем’ямі.

Пілігрымы-бацькі вядуць з сабой пілігрымаў-дзетак, якім надзвычай падабаецца гэтая цудоўная прыгода разам з братамі і сёстрамі ў веры і незвычайная сустрэча з Марыяй.

Калі ж хтосьці яшчэ не мае сваёй сям’і, то пілігрымка, на думку арганізатараў, — цудоўная магчымасць для таго, каб закласці яе надзейны падмурак і знайсці сваю «палавінку». «Сям’я — гэта важна», — лічаць яны.

Зазвычай маладзечанцы, якія самі ідуць у дарогу да Маці Божай Будслаўскай і запрашаюць разам з сабою іншых, рыхтуюць з гэтай нагоды прамацыйны відэаролік. Сёлета гэта не проста ролік, а сапраўдны невялікі твор кінамастацтва.

Паглядзеўшы яго, так і хочацца чым хутчэй вырушыць у дарогу. Далучайцеся!

Адказны за падрыхтоўку і правядзенне пілігрымкі Маладзечна – Будслаў брат Віталь Бандаронак OFMCap ад імя арганізатараў выказвае падзяку за ўдзел і дапамогу ў стварэнні відэароліка дырэктару Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо Эдуарду Багдановічу і ўсім супрацоўнікам. Асаблівую падзяку арганізатары скіроўваюць таксама касцюмеру Вераніцы Раманенкавай за беларускія строі, аператару Віталю Жартуну за дапамогу ў здымках квадракоптэрам, Марыі Шульгат за аператарскую і мантажную працу і, нарэшце, акторам: Вадзіму і Алене Каральковым і іх дзецям Амаліі, Аўрэліі і Марку.

Падрабязнасці пра ўдзел у пілігрымцы Маладзечна – Будслаў ТУТ>>>

Анлайн рэгістрацыя на пілігрымку Маладзечна – Будслаў ТУТ>>>

Абноўлена 15.06.2019 10:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця