Пошук

05.06.2019 15:00   Catholic.by

Будслаўскі фэст, які сёлета пройдзе 5–6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас», прызнаны ЮНЕСКА нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва, а пілігрымкі — яго неад’емная частка. Публікуем расклад пілігрымак у Будслаў у 2019 г.

Увага!

  1. Удзел у пілігрымках магчымы з 18-і гадоў; для непаўнагадовых абавязковы пісьмовы дазвол бацькоў у адвольнай форме.
  2. Суму ахвяравання для пакрыцця выдаткаў у пілігрымках неабходна ўдакладняць у арганізатараў і адказных.
  3. Просьба да арганізатараў і адказных дасылаць актуальную інфармацыю пра пілігрымкі ў рэдакцыю парталу Catholic.by на электронную пошту: info@catholic.by.

СПІС ПІЛІГРЫМАК:

Пілігрымкі з Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі

Мінск – Будслаў, 1–5 ліпеня

Маршрут: Мінск – Вішнёўка (1.07) – Калачы (2.07) – Альковічы (3.07) – Даўгінава (4.07) – Будслаў (5.07)

Запіс пілігрымаў вядзецца ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9). Звяртацца ў сакрыстыю.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 257 65 41. Запіс па тэлефоне не ажыццяўляецца.

Вілейка – Будслаў, 3–5 ліпеня

Маршрут: Вілейка – Сосенка (3.07) – Сцешыцы (4.07) – Даўгінава (5.07) – Будслаў (05.07)

Запіс пілігрымаў вядзецца ў вілейскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Кастрычніцкая, 2).

Барысаў – Будслаў, 2–5 ліпеня

Маршрут: Барысаў – Зембін (2.07) – Плешчаніцы (3.07) – Даўгінава (4.07) – Будслаў (5.07)

Запіс пілігрымаў вядзецца ў барысаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (зав. Банны, 6).

Маладзечна – Будслаў, 2–5 ліпеня

Маршрут: Маладзечна – Вілейка (2.07) – Касцяневічы (3.07) – Крывічы (4.07) – Будслаў (5.07)

Дадатковая інфармацыя ТУТ>>>

Анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>>

Запіс пілігрымаў вядзецца таксама ў маладзечанскім касцёле св. Айца Піо (парафія св. Казіміра, вул. Вялікі Гасцінец).

Нарач – Будслаў, 3–5 ліпеня

Маршрут: Нарач – Мядзел (3.07) – Пузыры (4.07) – Будслаў (5.07)

Запіс па тэлефонах:

+375 29 552 79 16

+375 44 759 91 18 — Ірына Антонаўна, адказная

Запіс пілігрымаў вядзецца таксама ў нарачанскім касцёле св. Андрэя, апостала (вул. Завадская, 2а).

Дадатковая інфармацыя ТУТ>>>

Ракаў – Будслаў, 1–5 ліпеня

Маршрут: Ракаў – Краснае (1.07) – Казлы (2.07) – Старынкі (3.07) – Аношкі (4.07) – Будслаў (5.07)

Запіс пілігрымаў вядзецца ў ракаўскім касцёле Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка (вул. Паштовая, 11).

Пілігрымка сем’яў Пузыры – Будслаў, 5 ліпеня

Інфармацыя пра аднадзённую сямейную пілігрымку і анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>>

Мінск – Будслаў, 2–5 ліпеня («пакутніцкая пілігрымка»)

Толькі для асоб, старэйшых за 18 гадоў. Удзельнікі ідуць увесь час у маўчанні, спажываючы ў дарозе толькі хлеб і ваду.

Запіс пілігрымаў вядзецца ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15).

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 200 44 15

Велапілігрымка Мінск – Будслаў, 3–5 ліпеня

Маршрут: Мінск – Радашковічы (3.07) – Касцяневічы (4.07) – Будслаў (5.07)

Запіс пілігрымаў вядзецца ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15).

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 29 702 48 25 — Аляксандр Ламавы, адказны (+Viber)

Актуальныя ўмовы ўдзелу ў велапілігрымцы ТУТ>>>

Пілігрымкі з Віцебскай дыяцэзіі

Браслаў – Будслаў, 30 чэрвеня – 5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў браслаўскім касцёле Нараджэння Маці Божай (вул. Савецкая, 1).

Інфармацыя па тэлефоне: +375 29 577 00 38

Бягомль – Будслаў, 3–5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў бягомльскім касцёле Хрыста Валадара Сусвету (вул. Кірава, 6).

Віцебск – Будслаў, 29 чэрвеня – 5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў інтэрнацыяналістаў, 28).

Дадатковая інфармацыя ТУТ>>>

Глыбокае – Будслаў, 3–5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў глыбоцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (вул. Савецкая, 1).

Мёры – Будслаў, 30 чэрвеня – 5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў мёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Паштовая, 11).

Паставы – Будслаў, 3–5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў пастаўскім касцёле св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Набярэжная, 6).

Росіца – Будслаў, 28 чэрвеня – 5 ліпеня

Запіс па тэлефоне: +375 29 713 02 33 — кс. Аляксандр Жарнасек МІС, адказны.

Запіс пілігрымаў вядзецца таксама ў росіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (вул. Цэнтральная, 60).

Велапілігрымка Віцебск – Будслаў, 2–5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў інтэрнацыяналістаў, 28).

Пілігрымкі з Пінскай дыяцэзіі

Баранавічы – Будслаў, 27 чэрвеня – 5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў баранавіцкім касцёле Маці Божай Фацімскай (пр. Савецкі, 16), а таксама па тэлефоне:

+375 29 709 00 93 — кс. Павел Рудзьман (адказны).

Інфармацыя і анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>>

Пілігрымкі з Гродзенскай дыяцэзіі

Ліда – Будслаў, 27 чэрвеня – 5 ліпеня

Тэма: «Ідзі і адгэтуль больш не грашы» (Ян 8, 11).

Запіс пілігрымаў вядзецца ў лідскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Савецкая, 2), а таксама па тэлефоне:

+375 29 121 10 82 — кс. Дзяніс Бразінскі (адказны).

Дадатковая інфармацыя ТУТ>>>

Смаргонь – Будслаў, 30 чэрвеня – 5 ліеня

ХХ Салезіянская моладзевая евангелiзацыйная пілігрымка (СМЕП ХХ). Дэвіз — «Святасць таксама і для цябе».

Анлайн-рэгістрацыя да 20 чэрвеня ТУТ>>>

Група СМЕП ХХ Вк ТУТ>>>

Гудагай – Будслаў, 29 чэрвеня – 5 ліпеня

Запіс пілігрымаў вядзецца ў гудагайскім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама па тэлефонах:

+375 29 656 19 25, +375 29 787 63 04 — а. Казімір Мараўскі OCD (адказны)

Абноўлена 26.06.2019 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.