Пошук

26.06.2019 12:06   Catholic.by

Фота: sdb.by

30 чэрвеня ў Смаргоні на святой Імшы, з якой пілігрымы Салезіянскай моладзевай евангелізацыйнай пілігрымкі (СМЕП) распачнуць свой шлях да Маці Божай Будслаўскай, брат Юрый Пашкавец SDB прынясе вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім Таварыстве.

Святая Імша распачнецца а 10-й гадзіне ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (вул. Балыша, 1).

Пра гэта на старонцы sdb.by паведаміў Рэгіянальны настаяцель Таварыства Святога Францішка Сальскага кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

«Гэтая падзея назаўсёды звяжа брата Юрыя шлюбамі чысціні, паслухмянасці і беднасці з Таварыствам святога Францішка Сальскага.

Вечныя абяцанні маладога сабрата Богу з’яўляюцца важнай падзеяй для усяго салезіянскага Таварыства і беларускай салезіянскай супольнасці ў асаблівасці», — адзначыў пры гэтым настаяцель.

Дзелячыся гэтаю радасцю, кс. Віктар Гайдукевіч таксама заклікаў усю салезіянскую сям’ю — сясцёр салезіянак, салезіянаў супрацоўнікаў, ADMA, аніматараў, парафіяльныя суполкі, колы, а асабліва дзяцей і моладзь — атуляць брата Юрыя Пашкаўца малітоўнай падтрымкай у гэты важны і асаблівы для яго момант, а таксама прасіць аб ласцы трываласці на выбраным шляху служэння Богу і людзям у салезіянскім Таварыстве.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.