Пошук

12.06.2019 11:50   Тэкст: Kс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by / Фота: Аліна Пяценка / Catholic.by

11 чэрвеня, у першы дзень XI Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая праходзіць у Гродне, удзельнікаў чакалі конкурсы малюнка, рэлiгiйнай песнi Sacro Song i спаборніцтва па бадмінтону.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, малюнкі трэба было выканаць на тэму «Вартасць сям’і адкрываю ў Касцёле». Конкурс рэлігійнай песні прайшоў на высокім узроўні: прыгожыя касцюмы, музычная апрацоўка, сцэнiчная пастаноўка. Вялікую зацікаўленасць праявілі ўдзельнікі і да спаборніцтваў па бадмінтону.

Стомленыя i моцна загарэлыя на летнім сонцы, недахопу ў якім сёлета няма, але з радаснымі вачыма, дзеці і моладзь разам, як адна вялікая сям’я, маліліся і дзякавалі Пану за перажыты дзень, за таленты і дары, якія Ён дае ім.

Пасля благаслаўлення юныя вернікі пайшлі адпачываць, каб назаўтра з новымі сіламі дасягаць чарговых вяршыняў.

Дзверы сваіх дамоў для ўдзельнікаў дыяцэзіяльнай парафіяды гасцінна адчынілі вернікі гродзенскіх парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і Божай Міласэрнасці.

 

Абноўлена 12.06.2019 11:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа