Пошук

10.06.2019 13:52   Паводле: Марына Сінкевіч / Catholicnews.by / Фота: Cтаронка супольнасці марыянаў у facebook; Алёна Кібук

8 чэрвеня года ў Ліхэні (Польшча) у супольнасці ксяндзоў марыянаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае і прэзбітэрскае пасвячэнне. Адзін з новапасвячаных — ураджэнец Беларусі.

Як паведамляе партал Catholicnews.by, двое дыяканаў — Матэуш Цялецкі і Лукаш Гай — сталі прэзбітэрамі, а яшчэ двое іх сабратоў — Ілля Саўчанка і Каспер Паўляк — прынялі сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

Новапасвячаны дыякан Ілля Саўчанка МІС паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім.

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт пасвячэння падчас урачыстай св. Імшы ў санктуарыі Маці Божай Ліхэньскай.

На заканчэнне ўрачыстасці іерарх падзякаваў прадстаўнікам гэтай законніцкай супольнасці за служэнне ў Беларусі асабліва ў савецкія часы пераследу, а таксама ўзгадаў пра росіцкі санктуарый, які знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі, дзе і сёння нясуць служэнне марыяне. Пастыр нагадаў, што сёлета прыпадае 20-годдзе беатыфікацыі марыянскіх святароў мучанікаў з Росіцы.

Абноўлена 10.06.2019 15:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа