Пошук

10.06.2019 12:24   Тэкст: а. Пётр Фраштэнга OCD / Catholic.by

З 7 па 9 чэрвеня ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы адбыўся IV агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў, арганізаваны Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Сёлетні кангрэс быў прысвечаны тэме «Бацькі і дзеці». У ім удзельнічала каля 100 чалавек з розных месцаў Беларусі.

Пасля прывітання ўдзельнікаў старшынёй Рады па справах сям’і біскупам Антоніем Дзям’янкам выступіў з дакладам на распачацце кангрэсу кс. Андрэй Рылка.

Кульмінацыйным пунктам першага дня кангрэсу была святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка. У гаміліі іерарх засяродзіў увагу на пачатках паклікання да жыцця ў сям’і, якая паходзіць ад Бога, і на тым, што асновай сужэнства з’яўляецца сакрамэнт.

У наступныя два дні адбыліся выступленні дакладчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Аўстрыі. Удзельнікі разважалі над такімі тэмамі, як сем’і алкаголікаў, Бог і міласэрнасць у адносінах бацькоў і дзяцей, дзіця ў дысфункцыйнай сям’і, небяспечныя паводзіны дзяцей і моладзі, звязаныя з віртуальным светам, бацькі і дзеці ўнутры нас.

Арганізатары запланавалі даклады так, каб паказаць цяжкасці ў выхаванні дзяцей, асабліва праблему карыстання дзяцей смартфонамі, інтэрнэтам, грамадскімі камукацыямі.

Як было адзначана, менавіта віртуальны свет становіцца перашкодай у стварэнні належных адносін паміж дзецьмі і бацькамі.

Гэтым разам выступоўцы не толькі паказалі звязаныя з гэтым пагрозы, але і далі канкрэтныя прапановы, як справіцца з цяжкасцямі. Важна ўсведамляць, што Касцёл жывы і прапануе сем’ям рэалістычны кірунак дзеянняў.

Кангрэс стаў магчымасцю сустрэч, размоваў абмену досведам, звязаным з выхаваннем дзяцей.

У апошні дзень падчас заняткаў пад назвай «Суперцесць, суперцешча» інструктары даступным спосабам прадставілі паводзіны паміж маладымі сужэнцамі і іх бацькамі і патлумачылі, што рабіць, каб адносіны былі выпраўлены.

Завяршыўся кангрэс святой Імшой у інтэнцыі сем’яў, яго ўдзельнікаў і арганізатараў.

    

 

Абноўлена 10.06.2019 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа