Пошук

04.06.2019 08:29   Тэкст і фота: Ганна Руткоўская, Аліна Сарокіна / Catholic.by


2 чэрвеня ў парафіі св. Андрэя, апостала, у Лынтупах (Пастаўскі дэканат, Віцебская дыяцэзія) прайшло свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей. Удзел у ім прынялі каля 100 дзяцей з Лынтупаў і Палесся. 

Свята пачалося Імшой, падчас якой пробашч парафіі кс. Аляксандр Баран маліўся за дзяцей. Сустрэча працягнулася ў парафіяльным араторыі. Ксёндз Аляксандр выступіў са зваротам да дзяцей і бацькоў.

Дзеці парадавалі ўсіх прысутных сваім выступленнем. На свяце былі танцы, песні, сцэнка, конкурсы. На заканчэнне падвялі вынікі працы араторыя за год. Усе дзеці, якія бралі актыўны ўдзел у жыцці араторыя, атрымалі прызы. Аніматары «Дабрыні» таксама атрымалі падарункі за дапамогу ў працы з малодшымі дзецьмі.

Свята завяршылася пачастункам. Усім дзецям і дарослым яно вельмі спадабалася.

Удзельнікі свята ўдзячныя дыяцэзіяльнаму Caritas і ўсім спонсарам за фінансавую дапамогу ў арганізацыі, багата накрыты стол, прызы і падарункі.

Таксама дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі пры спонсарскай дапамозе Caritas Прагі (Чэхія) рэгулярна арганізуе адпачынак і дабрачынныя акцыі для дзяцей са шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем’яў.

Да Дня абароны дзяцей быў арганізаваны бясплатны паход у кіно.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі мастацкі фільм «Аладзін». Дзеці засталіся задаволеныя і прызналіся, што выдатна правялі час.

 

Абноўлена 04.06.2019 08:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа