Пошук

27.05.2019 11:10   Тэкст і фота: Мікалай Меляшкевіч / Catholic.by

26 мая ў парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым (Стаўбцоўскі дэканат) маладыя мясцовыя вернікі адзначылі гадавіну Першай Камуніі.

Так атрымалася, што ў невялічкай каталіцкай супольнасці пасёлка ў «дачнай» мясцовасці непадалёк ад Мінска сёлета не было кандыдатаў да Першай святой Камуніі. Аднак вернікі з Негарэлага і ваколіц разам са сваім пробашчам кс. Дзянісам Шастаковічам MSF вырашылі ўрачыста адзначыць гадавіны Першай Камуніі ўсіх тых, хто раней прымаў яе ў тутэйшым касцёле, асвячаным амаль тры гады таму.

Маладыя вернікі, якія летась і ў папярэднія гады ўпершыню прынялі Езуса ў сваё сэрца, дзяліліся талентамі, атрыманымі ад Пана, і разам з бацькамі шчыра дзякавалі за шматлікія Божыя ласкі.

Падчас урачыстасці прагучалі таксама сведчанні старэйшых людзей, якія падзяліліся ўспамінамі пра сваю Першую Камунію.

Хоць негарэльская парафія і невялікая, але Пан так узнагародзіў мясцовых дзяцей і моладзь талентамі, што ў гадавіну Першай святой Камуніі яны зладзілі тут сапраўдны канцэрт на хвалу Бога.

  

 

Абноўлена 27.05.2019 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа