23 мая ў Баранавічах завяршыўся ІІ адкрыты фестываль «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і.
Фестываль сабраў удзельнікаў з розных устаноў, якія працуюць з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, Баранавічаў і Баранавіцкага р-на, Ляхавічаў, Гродна.
Сёлета фестываль прайшоў у два этапы.
Першы распачаўся 16 мая адкрыццём выставы прац дзяцей з асаблівасцямі развіцця «Стварэнне свету вачыма дзіцяці» ў катэгорыях «жывапіс» і «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі. Другім этапам стаў канцэрт у намінацыях «вакал», «харэаграфія», «дэкламацыя» і «інструментальнае выкананне».






























Гледачы фестывалю вельмі ўдзячныя дзецям за магчымасць дакрануцца да іх унутранага свету, убачыць наваколле іх вачыма, а таксама за сведчанне радасці ад дзялення сабою з іншымі.



