Увесну гэтага года Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі правяло акцыю, скіраваную на падтрымку людзей у патрэбе.
Здаўна кажуць, што лепшая дапамога не ў тым, каб накарміць чалавека гатовай рыбай, а ў тым, каб даць яму вуду і навучыць яго самога лавіць рыбу. Кіруючыся гэтай народнай мудрасцю, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі правяло акцыю па забеспячэнні сельскагаспадарчымі жывёламі і птушкай шматдзетных, няпоўных, апякунскіх сем’яў, інвалідаў, самотных пажылых і малазабяспечаных грамадзянаў.
Гэтая дабрачынная акцыя, безумоўна, мае вялікую сацыяльную значнасць, паколькі не проста павышае дабрабыт патрабуючых і забяспечвае іх «хлебам штодзённым», але таксама гарантуе ім працоўную занятасць і такім чынам спрыяе іх паспяховаму функцыянаванню як паўнавартасных членаў грамадства.
Дарэчы, падобную акцыю ў маі праводзіў таксама Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.