Пошук

20.05.2019 13:13   Тэкст: а. Віталій Слука SP / Фота: Андрэй Арціш / Catholic.by

15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў 38 вернікам — 36 маладым людзям і 2 дарослым — сакрамэнт канфірмацыі.

Іерарх цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі тых, хто прымаў сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Звяртаючыся да іх, ён заахвоціў заўсёды трымацца веры сваіх продкаў і быць гатовымі адважна штодня ёю жыць і бараніць яе.

На заканчэнне маладыя вернікі падзякавалі біскупу за ўдзелены сакрамэнт, а таксама выказалі падзяку святарам, якія дапамагалі ім падрыхтавацца да гэтай урачыстасці.

Да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці кандыдаты рыхтаваліся два гады, удзельнічаючы ў катэхетычных занятках, набажэнствах, разнастайных рэкалекцыях і пілігрымцы ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця