11 мая ў санктуарыі св. Антонія Падуанскага ў Лодзі (Польшча) брат францішканін Аляксей Юхневіч OFMConv прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату. Сакрамэнт удзяліў дапаможны біскуп Львоўскай дыяцэзіі Эдвард Кава OFMConv.
Разам з братам Аляксеем, які паходзіць з Івянца і напрыканцы мінулага года прынёс вечныя манаскія абяцанні, дыяканскае пасвячэнне прынялі брат Якуб і брат Лукаш, а брат дыякан Барташ прыняў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату.
На ўрачыстасць з’ехаліся шматлікія субраты з розных куткоў Польшчы, а таксама з Беларусі і Расіі.
Падтрымаць маладых францішканаў прыбылі бацькі, родныя і сябры.