Пошук

11.12.2018 11:34   Фота: бр. Марыюш Мітроўскі OFMConv / Catholic.by

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас св. Імшы ў санктуарыі св. Антонія Падуанскага ў Лодзі (Польшча) ў прысутнасці айца правінцыяла Веслава Пызё OFMConv брат Аляксей Юхневіч OFMConv прынёс вечныя манаскія абяцанні ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных (францішканаў).

На урачыстасць вечных манаскіх абяцанняў з’ехаліся шматлікія браты з манастыроў польскіх правінцый Ордэна, прысутнічалі браты з Чэхіі і з Балгарыі, з Беларусі прыбылі браты з кляштараў у Івянцы і ў Гродне. Падтрымаць брата Аляксея прыехалі яго бацькі і брат, а таксама сябры.

Брату Аляксею 29 гадоў, ён паходзіць з Івянца. Пасля заканчэння Івянецкай сярэдняй школы ў 2008 г. паступіў у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, дзе на будаўнічым факультэце навучаўся па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадскае будаўніцтва».

   

На чацвёртым курсе Аляскей, ідучы за голасам сэрца, забраў дакументы з універсітэта і ўступіў у Ордэн Братоў Меншых Канвентуальных.

На сёмым годзе манаскай фармацыі брат Аляксей быў дапушчаны да прынясення вечных манаскіх абяцанняў, і 8 снежня ўжо назаўжды прысягнуў Богу жыць у паслухмянасці, без уласнасці і ў чыстасці. Брат Аляксей праходзіць фармацыю ў францішканскай семінарыі ў Лодзі, дзе рыхтуецца да прыняцця ў маі 2019 года дыяканскага пасвячэння.

У Беларусі браты францішкане (канвентуальныя) маюць свае кляштары ў Гродне, Удзеле і Івянцы, а таксама жывуць і нясуць служэнне ў двух філіяльных дамах у Свіслачы і Гальшанах.

Абноўлена 11.12.2018 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця