Пошук

13.05.2019 09:08   Тэкст: кс. Юзаф Сярпейка / Фота: Мікіта Волкаў / Catholic.by

8–9 мая адбылася аўтобусная пілігрымка з Магілёўшчыны ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія). Яе арганізатарам выступіла парафія Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (Магілёўскі дэканат).

Духоўным кіраўніком пілігрымкі быў кс. Юзаф Сярпейка. Ён як пробашч парафіі ў Бялынічах спрыяе адраджэнню і развіццю  культу Маці Божай Бялыніцкай — адной з найбольш шанаваных святыняў у гісторыі Касцёла на Беларусі.

Дзякуючы арганізаванай пілігрымцы, вернікі з Магілёва, Бялынічаў, Барысава, Лагойска, Вілейкі, Заслаўя, Дзераўной, Рубяжэвічаў і Мінска мелі магчымасць наведаць касцёлы і помнікі архітэктуры ў Бялынічах, Рубяжэвічах, Навагрудку, Дзярэчыне, Дзятлаве, Росі і Гродне.

Пілігрымка стала для ўсіх удзельнікаў добрай нагодай пазнаёміцца з багаццем духоўнай спадчыны Касцёла на Беларусі і паглыбіць уласную духоўнасць.

Падчас наведвання Міждыяцэзіяльнай вышэйшай семінарыі ў Гродне пілігрымы сустрэліся з біскупам Юзафам Станеўскім.

У пілігрымцы ўдзельнікі слухалі аскетычныя настаўленні і маліліся ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарскага, манаскага і місійнага жыцця праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

Абноўлена 13.05.2019 09:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа